7 лістапада 2015, субота 18:30- 21:30
Паважанае спадарства!
Маем гонар запрасіць вас
7-га лістапада (November 7) 2015 году ў 18:30
на першы занятак МОВА НАНОВА ў Таронта.
Будзе весела, пазнавальна, утульна!
Рады паведаміць вам, што госць нашага першага занятку- практыкуючы сямейны доктар у Таронта Yuliya Baryla. Размаўляе, дарэчы, па-беларуску.
МОВА НАНОВА ў Таронта распачынае інтэрактыўныя заняткі беларускай мовы для тых, хто жадае ўзгадаць, вывучыць ці проста пазнаёміцца з беларускай мовай, а таксама далучыцца да родных традыцый, паслухаць ды паспяваць беларускія песні, а часам і патанчыць, ці проста пагаманіць ва ўтульным сяброўскім коле за кавай ці гарбатай.
Заняткі будуць адбывацца раз на месяц па адрасе:
Беларускі цэнтр у Таронта
524 St.Clarens Аve.
Toronto, ONT
M6H 3W7
Будзем удзячныя за ахвяраванні коштам у 10$ на каву-гарбату-перакус
Тэма першага занятку: Здаровае харчаванне.
Мы навучымся ўтвараць cтупені параўнання прыслоўяў, папоўнім слоўнікавы запас па тэме здаровага харчавання, паспяваем беларускія песні ды, магчыма, патанчым.
Ёсць унікальная мажлівасць згуляць у настольную гульню "Разам".
Прэзентацыя гульні адбудзецца 7 лістапада пасля заняткаў Мова Нанова. Гульня створана для таго, каб у кампаніі сяброў можна было весела бавіць час па-беларуску.
У настолцы «Разам!» сабрана больш за 1 900 беларускіх словаў і назваў, а таксама больш за 200 выбітных асоб нашай зямлі. Акрамя таго, «Разам!» — гэта добры інструмент для павышэння ўзроўня валодання беларускай мовай.
Расклад наступных заняткаў на 2015-2016 гг.:
• 12 снежня 2015 Тэма: Каляды
• 24 студзеня 2016 Тэма: Беларускія стравы
• 28 лютага 2016 Тэма:Масленіца
• 12 сакавіка 2016 Тэма: Вясна
• 16 красавіка 2016 Тэма: Вялікдзень
• 7 траўня 2016 Выпускны
http://www.movananova.by/
Даведка:
МОВА НАНОВА — курсы беларускай мовы. Існуюць у Беларусі са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам.
Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.
• 12 снежня 2015 Тэма: Каляды
• 24 студзеня 2016 Тэма: Беларускія стравы
• 28 лютага 2016 Тэма:Масленіца
• 12 сакавіка 2016 Тэма: Вясна
• 16 красавіка 2016 Тэма: Вялікдзень
• 7 траўня 2016 Выпускны
http://www.movananova.by/
Даведка:
МОВА НАНОВА — курсы беларускай мовы. Існуюць у Беларусі са студзеня 2014 года. Запачаткаваныя ў Менску філолагам Алесяй Літвіноўскай і журналістам Глебам Лабадзенкам.
Канцэпцыя курсаў — неакадэмічнае вывучэнне мовы. То бок, уся інфармацыя — лексіка і граматыка — падаецца праверанай і пісьменнай. Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана.
Кожныя заняткі маюць некалькі ўмоўных рубрык — Слоўнік, Граматыка, Цікавосткі ды г.д.
No comments:
Post a Comment